Обложка_дайджест
5
(3)

Вітаем! Вы чытаеце першы выпуск нашай новай рассылкі — дайджэст навінаў пра скразныя каштоўнасці. Раз на месяц мы будзем уважліва збіраць і дасылаць вам самыя важныя і цікавыя навіны пра скразныя каштоўнасці. Чытайма!

Гэта паказала сацыялагічнае даследаванне “Беларусы ў Польшчы, Літве, Грузіі: стаўленне да вайны, дапамога Украіне, дыскрымінацыя”.

Поўны тэкст даследавання

Закон № 183-З “Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі”

У студзені 2023 набыў моц Закон №183-З “Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі”. Нягледзячы на пэўныя даволі прагрэсіўныя нормы, закон, на жаль, захоўвае неінклюзіўную тэрміналогію і працягвае ўжываць стыгматызуючае слова “інвалід” замест карэктнага “чалавек з інваліднасцю”.

Тэкст закону

Што рабіць, каб інклюзія стала натуральнай часткай івэнтаў

Інклюзіўныя тэхнічныя рашэнні на мерапрыемстве не прыносяць аніякай карысці без правільнай камунікацыі. Якія бываюць непаразуменні, адкуль яны бяруцца і што рабіць, каб інклюзія стала натуральнай часткай івэнтаў?

Чытайце ў нашым артыкуле

Прэмія праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год

Шчыра віншуем лаўрэатаў Прэміі за 2022 год!

Праваабаронца года —  палітзняволеная Наста Лойка 
Журналіст/ка года —  Аксана Колб 
Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года —  Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі 

Падрабязней на сайце ПЦ “Вясна”

План Савета Еўропы для Беларусі

План быў распрацаваны сумесна з Кантактнай групай Савета Еўропы па Беларусі. Ён складаецца з 15-ці пунктаў, якія ўключаюць розныя мерапрыемствы для прадстаўнікоў_іц беларускай грамадзянскай супольнасці. У тым ліку плануецца дапрацоўка з удзелам экспертаў Савета Еўропы канцэпцыі нацыянальнага заканадаўства аб роўнасці і недыскрымінацыі.

Падрабязней у артыкуле ад “БХК”

Жанчыны ў IT

Праект Women in Tech правёў даследаванне “Беларускі на шляху ў IT: міфы, страхі, перашкоды” з мэтай высветліць, чаму ў беларускім IT так мала жанчын. Напрыклад, выявілася, што 95% жанчын сутыкаліся са стэрэатыпамі аб жаночых здольнасцях, што перашкодзіла ім рэалізавацца ў IT-сферы.

Больш вынікаў у артыкуле

Анлайн-лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту “Алівія”

Кансультанткі анлайн-лініі аказваюць беларускам бясплатную інфармацыйную, псіхалагічную і прававую дапамогу. Кансультацыю можна атрымаць, патэлефанаваўшы з сайта альбо напісаўшы ў месэнджарах.

Сайт анлайн-лініі

Праект грамадскага маніторынгу паветра AIRMQ

Праект працуе ў Беларусі ўжо не першы год. На яго сайце ці ў мабільным дадатку можна даведацца пра якасць паветра ў 36 (не толькі) беларускіх гарадах. Пачытаць пра якасць паветра ў розных гарадах можна ў артыкуле.

Падрабязней на “Зялёным партале”

Чат-бот па адкідах

У Тэлеграме ёсць чат-бот ад анлайн-часопіса Ecoidea, які дапамагае зразумець куды трэба выкінуць тое ці іншае смецце. Проста напішыце ў чат што вам трэба выкінуць, і бот падкажа куды!

Чат-бот Ecoidea

Гарачыя анонсы

Магчымасці падтрымкі

Цікавыя ініцыятывы

Спадабаўся дайджэст?

Падпісвайся на нашу рассылку, каб не толькі не прапусціць наступны, але і атрымаць яго адным/адной з першых!

Падпісацца

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Average rating 5 / 5. Vote count: 3

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться:
Падпісацца на рассылкуПадтрымаць