Обложка_дайджест
5
(2)

Сабралі для вас самае важнае, што адбылося ў красавіку! Хутчэй чытайце дайджэст!

15%

столькі падлеткаў у Еўропе, Цэнтральнай Азіі і Канадзе падвергліся кіберзапалохванню хаця б 1-2 разы за апошнія месяцы па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Адзін з 10 падлеткаў сутыкаўся з булінгам у школе не менш за 2-3 разы за апошнія месяцы.

дайджест_инклюзия

Каштоўнасны падмурак Новай Беларусі

У межах праекта «Наша візія» Кацярына Дзяйкала і Зміцер Крук абмеркавалі што складнікамі будучых беларускіх рэформ, сярод іншых, мусяць быць інклюзія, разнастайнасць і дыялог.

Даведацца больш

Што такое слюр, і як мы яго выкарыстоўваем

Разбіраліся ў новым артыкуле з тэрмінам «слюр» — гэта словы, якімі можна абразіць людзей пэўнай нацыянальнасці, сацыяльнага статусу, сэксуальнай арыентацыі, гендару і стану здароўя. Хутчэй за ўсё вы іх выкарыстоўваеце.

Даведацца больш

Сабакі для супакаення трывогі ў аэрапорце

Аэрапорт Стамбула дае магчымасць пасажыр_кам з трывогай з дапамогай сабак-тэрапеўтаў зрабіць іх падарожжа больш прыемным і камфортным. У аэрапорце Стамбула сабакі з’яўляюцца сталымі супрацоўні_цамі. А аэрапорт Вільнюса ў красавіку праводзіў першы эксперымент з сабакамі-тэрапеўтамі.

Чытай больш тут І тут
дайджест_права человека

Дэманстрацыя гомасэксуальных стасункаў цяпер парнаграфія

Такі загад выпусціла Міністэрства культуры Беларусі. Яно прыраўняла «дэманстрацыю нетрадыцыйных адносін» да заафіліі, некрафіліі і садызму. За распаўсюд парнаграфіі ў Беларусі могуць пазбавіць волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Даведацца больш

Гарантыі сямейных каштоўнасцяў у Канстытуцыі Грузіі

Дэпутат «Грузінскай мары» Мамука Мдынарадзэ заявіў, што ў Канстытуцыю Грузіі неабходна ўнесці папраўкі, якія замацуюць «гарантыі сямейных каштоўнасцяў і абароны непаўналетніх ад ЛГБТ-груп у краіне».

Даведацца больш

Новы Пакт Еўрапейскага Саюза аб міграцыі

Еўрапейскі парламент ухваліў узмацненне кантролю за мігрант_камі і бежан_камі. Праваабаронцы кажуць аб тым, што новы Пакт «адкрые смяротную эру лічбавага назірання». Правілы могуць негатыўна паўплываць на розныя ўразлівыя групы.

Даведацца больш
дайджест_гендерная равность

Ідэалагічны разрыў па гендарнай прыкмеце

Выданне Financial Times выпусціла даследаванне, паводле якога ў шэрагу краін мужчыны да 30 гадоў становяцца больш кансерватыўнымі, а маладыя жанчыны — ліберальнымі. Хоць гістарычна людзі аднаго пакалення прытрымліваюцца падобных светапоглядаў.

Даведацца больш

Журналіст Зьміцер Панкавец больш не працуе на «Радыё Свабода»

У пачатку сакавіка спецыялістка па камунікацыях Ганна Клімовіч распавяла пра тое, што яе былы муж, журналіст Зміцер Панкавец, раней ужываў да яе хатні гвалт. Гісторыя атрымала шырокі розгалас. Журналіста спачатку адхілілі ад працы, а ў красавіку звольнілі.

Даведацца больш

Штучны інтэлект практыкуе сэксуалізаваныя дамаганні

AI-кампаньёны — наша новая рэчаіснасць. Яны імкліва развіваюцца і нясуць у сабе ўсе выклікі такога развіцця. Не сціхаюць абмеркаванні віртуальнага кампаньёна Replika, які, мяркуючы па водгуках, дамагаўся людзей, якія не давалі на гэта згоду.

Даведацца больш
дайджест_экодружествнность

Няспынныя тэмпературныя рэкорды

У гэтым годзе сакавік стаў самым цёплым за ўсю гісторыю назіранняў. Мінулыя 12 месяцаў лічацца самым спякотным перыядам з калі-небудзь зарэгістраваных. З красавіка 2023 па сакавік 2024 сярэдняя глабальная тэмпература была на 1,58॰С вышэй за сярэднюю тэмпературу ў даіндустрыяльны перыяд 1850-1900 гадоў.

Даведацца больш

У Беларусі з’явіўся мурал, які ачышчае паветра

У Віцебску на доме па вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 12/2 з’явіўся мурал, які называюць экалагічным. Мурал намаляваны пры дапамозе высокатэхналагічнай фарбы, якая ачышчае паветра за кошт фотакаталітычнай рэакцыі.

Даведацца больш

Што такое экатрывожнасць і як з ёй жыць

Пачуццё страты, звязанае з разбурэннем навакольнага асяроддзя ці зменай клімату, псіхалагі_ні завуць экалагічным горам і экатрывожнасцю. Абодва гэтыя станы могуць быць настолькі знясільваючымі, што ў выніку адбіваюцца на працаздольнасці чалавека, жаданні заводзіць дзяцей і нават працягваць жыць.

Даведацца больш

Анонсы і магчымасці падтрымкі

Цікавыя ініцыятывы

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 2

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться:
ВаланцёрстваПадпісацца на рассылкуПадтрымаць
Subscribe
Notify of
0 Comments
Oldest
Newest Most Voted
Inline Feedbacks
View all comments
0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x