Вітаем! Новы выпуск нашай рассылкі — дайджэст навінаў пра скразныя каштоўнасці #6.
70,7%
Столькі гараджан_ак лічаць тэму правоў чалавека і роўнасці найважнейшай у (сама)адукацыі на дадзены момант. Гэта вынікі даследавання «Гараджан_кі і гарадское асяроддзе ў Беларусі: эмацыйны стан і вырашэння гарадскіх пытанняў у 2022» ад Менскай урбаністычнай платформы. У апытанні прынялі ўдзел 175 рэспандэнт_ак. 80% з іх знаходзяцца ў Беларусі. 60% складае моладзь ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў.
Даследаванне будзе цікава і карысна тым, хто працуе з беларус_камі ўнутры Беларусі, каб паглядзець, як людзі сябе адчуваюць і якія ёсць запыты.
Топ-5 інклюзіўных практык для НДА
Параюрысты, арганізацыя без «класічнага лідара», піхнол-фота, палітыка недыскрымінацыі і інклюзіўныя вечарынкі. Мы паразмаўлялі з тымі, хто рэалізуе гэтыя практыкі, і даведаліся, як іх ужываць.
Даведацца большЯк арганізаваць файную kids-friendly прастору на мерапрыемстве
Як часта вы бываеце на мерапрыемствах, дзе ёсць малыя дзеці? Ці памятаеце вы пра тое, што прастора павінна быць прыстасаваная не толькі для дарослых, але і для дзяцей? Мы паразмаўлялі з арганізатаркамі і актывісткамі пра тое, як стварыць на любым мерапрыемстве камфортную kids-friendly прастору ― нават калі бюджэт івэнту абмежаваны.
Даведацца больш«Змагар_кі» і «ябацькі»: як змянілася мова варожасці пасля 2020 году
Чаму кожн_ая з нас па змоўчанні ксенафоб_ка? Як гэтую ўласцівасць выкарыстоўвае дзяржпрапаганда і з якімі складанасцямі яна сутыкаецца? Ці рэальна ў будучыні прымірыць «ябацяк» і «змагар_ак»? Пра гэта і не толькі мы пагутарылі з Алегам Ражковым, медыяэкспертам, сузаснавальнікам праваабарончай ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць».
Даведацца большСтваральніку «Радыё тысячы ўзгоркаў» не вынесуць абвінаваўчы прысуд
Суд у Гаазе адмовіўся выносіць прысуд Фелісьену Кабузе, паколькі ў яго дыягнаставалі дэменцыю і прызналі няздольным удзельнічаць у працэсе. Пры гэтым пасяджэнні суда прадоўжацца для ўстанаўлення праўды і ступені віны падсуднага. Кабузе былі прад’яўленыя абвінавачванні ў падбухторванні да генацыду тутсі, у выніку якога з красавіка па ліпень 1994 загінула ад 500 000 да 1 100 000 прадстаўн_іц гэтага народа.
Даведацца большВярхоўны суд ЗША адмяніў пазітыўную дыскрымінацыю
На пачатку шасцідзясятых яе ўвялі пры паступленні ў навучальныя ўстановы краіны для таго, каб скараціць адставанне паміж белымі і цемнаскурымі студэнтамі. Адмена азначае, што раса абітурыент_кі не павінна будзе ўлічвацца пры рашэнні аб залічэнні.
Даведацца большПраблемы беларускай квір-супольнасці: 2020-2023
Змест У артыкуле мы спрабуем разабрацца як за 3 гады змянілася сітуацыя прадстаўн_іц ЛГБТКІ+ і ці ёсць нешта, на што можна паўплываць і палепшыць ужо зараз.
Даведацца большЭстонія ўзаконіла аднаполыя шлюбы
Эстонія стала першай сярод краін Балтыі і на ўсёй постсавецкай прасторы дзяржавай, якая легалізавала магчымасць заключэння шлюбу паміж дзвюма паўналетнімі асобамі незалежна ад іх полу. Новае заканадаўства набудзе моц 1 студзеня 2024 года.
Даведацца большЛітоўская кампанія ўвяла менструальны адпачынак для работніц
Кампанія Dermofaktorius, вядомы літоўскі вытворца натуральнай касметыкі Manilla, дала магчымасць жанчынам падчас месячных выбіраць паміж няпоўным працоўным днём, выдаленай працай і аплатным выходным.
Даведацца большБрашура «Экаберажлівасць пачынаецца дома»
Экадом яшчэ ў 2016 падрыхтаваў брашуру, якая і сёння стане добрым дапаможнікам і крыніцай парад па энергаэфектыўнасці. Яна распавядае як экалагічна паводзіць сябе ў сваёй хаце: кухні, ванным пакоі, калідоры, вітальні. Там нават можна знайсці экарэцэпты са Швецыі!
Даведацца большПяць прычын, паводле якіх у Беларусі не патрэбна (больш) АЭС
Першая атамная станцыя ў Беларусі ўжо пабудаваная, але да гэтага часу з’яўляецца аб’ектам спрэчак. Ці патрэбная яна наогул, наколькі экалагічная ядзерная энергетыка, ці бяспечныя самі станцыі? Мы сабралі кароткі спіс аргументаў супраць: ад падзення самалёта да экспарту электраэнергіі. Аргументы можна выкарыстоўваць падчас абмяркоўвання ці для таго, каб паглыбіцца ў тэму.
Даведацца большЦікавыя ініцыятывы
Падабаецца тое, што мы робім? Падтрымай нас!