Чэк-ліст утрымлівае ключавыя фактары і пералічвае як іх можна ўлічваць пры стварэнні інклюзіўнай прасторы для нейраатыповых людзей.
Важна памятаць, што нейраатыповасць — гэта шырокі тэрмін. Ён уключае ў сябе вельмі розных людзей, чые патрэбы адрозніваюцца адна ад адной. Таму гэты чэк-ліст — не вычарпальны пералік магчымых фактараў і захадаў для таго, каб зрабіць прастору інклюзіўнай і даступнай для нейраатыповых людзей. У кожным асобным выпадку варта задаваць дадатковыя пытанні вашай мэтавай аўдыторыі, каб зрабіць прастору больш зручнай і бяспечнай.
Чэк-лiст распрацаваны на аснове артыкула Вікторыі Грабеннікавай «Стварэнне інклюзіўнай прасторы для нейраатыповых людзей», з якога можна больш даведацца аб канцэпцыі нейраатыповасці і пералічаных у чэк-лісце ключавых фактарах.
БЕЛ Чэк-лiст «Стварэнне інклюзіўнай прасторы для нейраатыповых людзей»
РУС Чек-лист «Создание инклюзивного пространства для нейроатипичных людей»
Падзяліцца | Поделиться: