Што такое мікраагрэсія і як ёй супрацьстаяць

ІнклюзіяВеды
Что такое микроагрессия и как ей противостоять
5
(6)

Калі мы чуем пра ксенафобію і дыскрымінацыю, перш за ўсё прыгадваюцца выпадкі адкрытага непрыняцця іншых і парушэння правоў чалавека. Але ксенафобія не заўсёды відавочная. Часам яна ўплецена ў нашу штодзённасць непрыкметным і здавалася б «бяскрыўдным» чынам. Ведаеце гэтае адчуванне, калі вам быццам бы зрабілі камплімент, але пасля яго чамусьці захацелася памыцца ці схавацца? Мабыць, гэты «камплімент» як раз і быў мікраагрэсіяй. Давайце разбяромся, што ж гэта такое, як заўважыць мікраагрэсію і як ёй супрацьстаяць.

Што такое мікраагрэсія?

Згодна з Кэмбрыджскім слоўнікам:

Мікраагрэсія — гэта невялікі ўчынак або каментарый, які абражае ці падвяргае дрэннаму абыходжанню чалавека з-за яго расы, полу і іншых ідэнтычнасцяў. Таксама акты міграагрэсіі могуць спалучацца з іншымі падобнымі дзеяннямі або заўвагамі, прычыняючы эмацыйную шкоду чалавеку. Часам падобныя абразы ці акты могуць быць ненаўмыснымі. 

Давайце паглядзім на некаторыя прыклады мікраагрэсіі і разбяромся, што з імі не так.

Як бачна, мікраагрэсія часта маскіруецца пад клопат ці кампліменты, якія, аднак, адлюстроўваюць глыбока ўкаранёныя прадузятасці і стэрэатыпы. Таксама мікраагрэсія — гэта не заўсёды словы. Гэта можа быць ігнараванне ці выключэнне. Напрыклад, чаканне начальніка, што толькі жанчыны будуць займацца арганізацыяй мерапрыемства ці прыбіраннем офіса. Або ігнараванне на працоўных сустрэчах меркавання калегі, які адносіцца да ЛГБТ-супольнасці.

І што ў гэтым страшнага? 

Можа падавацца, што акты мікраагрэсіі занадта малыя і нязначныя, каб нанесці камусьці шкоду. 

«Ну сказаў хто-небудзь не вельмі ўдалы камплімент — навошта рабіць з гэтага трагедыю?». Але не ўсё так бяскрыўдна, як падаецца на першы погляд. Давайце разбірацца, як мікраагрэсія можа шкодзіць.

Мікраагрэсія спрыяе развіццю непрымальнага асяроддзя

Мікраагрэсія стварае неталерантнае асяроддзе як у калектыве, так і ў грамадстве ў цэлым, непрыкметна падрываючы каштоўнасці павагі і роўнасці.

Падобныя непрыкметныя акты дыскрымінацыі могуць здавацца нязначнымі паасобку, але ў сваёй сукупнасці яны ствараюць атмасферу адчужэння і нядобразычлівасці. 

У выніку праявы мікраагрэсіі перашкаджаюць справядліваму і паважліваму ўзаемадзеянню паміж людзьмі, робяць грамадства менш талерантным і больш падзеленым. А людзі, якія належаць да ўразлівых сацыяльных груп, адчуваюць сябе ізаляванымі і недаацэненымі.

Мікраагрэсія негатыўна ўплывае на псіхалагічны камфорт 

Рэгулярнае сутыкненне з мікраагрэсіямі можа прывесці да хранічнага стрэсу, трывожнасці і зніжэнню самаацэнкі. Частыя мікраагрэсіі ствараюць адчуванне, што «я не прыняты ў сваім асяроддзі», а гэта вядзе да пачуцця сацыяльнай ізаляцыі і адзіноты.

Мікраагрэсія стварае глебу да адкрыта агрэсіўных дзеянняў

У перспектыве акты мікраагрэсіі могуць перарасці ў адкрытыя праявы ксенафобіі і дыскрымінацыі.

Пирамида ненависти
Успомнім піраміду нянавісці — злачынствы на глебе нянавісці і генацыд пачынаюцца з простых стэрэатыпаў і забабонаў

Па-першае, мікраагрэсія спрыяе нармалізацыі прадузятасці. Калі выпадкі мікраагрэсіі застаюцца без увагі, яны становяцца часткай паўсядзённай культуры. Людзі становяцца больш талерантнымі да дробных забабонаў. І так, стэрэатыпы пачынаюць успрымацца як прымальныя і нават натуральныя, а гэта пракладае шлях для больш сур’ёзных і відавочных формаў дыскрымінацыі. 

Па-другое, калі людзі не супрацьдзейнічаюць мікраагрэсіі і не асуджаюць яе праявы, агрэсар_кі адчуваюць сацыяльнае падмацаванне і могуць перайсці да адкрытай дыскрымінацыі, мяркуючы, што іх паводзіны будуць і далей падтрымлівацца ці, прынамсі, не асуджацца.

Як спраўляцца з мікраагрэсіяй? 

Абараняцца ад мікраагрэсіі можа быць цяжка і страшна — у тым ліку праз яе мімікрыю пад таварыскія ці жартаўлівыя каментары. 

Часам у адказ на заўвагу, што гэты каментар гучыць крыўдна, можна пачуць: «ты што жартаў не разумееш?» ці «давайце не будзем сварыцца». Так, асоба, якая звярнула ўвагу на ксенафобскае выказванне, становіцца як быццам бы сварлівай, а ў размове з’яўляецца напружанасць. На жаль, па пачатку гэтага не пазбегнуць, але, магчыма, напружанасць — гэта не самая вялікая цана за інклюзіўнае і паважаючае асяроддзе.

Калі мікраагрэсія скіравана на вас ці людзей з падобнымі ідэнтычнасцямі

Асабліва няпроста і страшна адказваць на мікраагрэсію, калі яна скіравана непасрэдна на вас. Аднак памятайце, што вы заслугоўваеце павагі — як на працы, так і ў нефармальным асяроддзі. І вось некалькі парад, якія дапамогуць вам абараніць сябе.

Прыслухайцеся да сваіх пачуццяў

Усведамленне мікраагрэсіі — першы крок да вырашэння сітуацыі. Як мы ўжо зразумелі, праявы мікраагрэсіі могуць мімікрыраваць пад добрыя намеры, але калі каментар выклікаў у вас дыскамфорт і напружанне, не грэбуйце сваімі пачуццямі.

Калі пры акце мікраагрэсіі прысутнічалі іншыя людзі, даведайцеся і іх меркаванне. Сумеснае абмеркаванне можа дапамагчы вам упэўніцца ў тым, што вы адчулі.

Ветліва перапытайце ў чалавека пра яго_яе каментарый і выкарыстоўвайце «Я-выказванні» 

Напрыклад, на камплімент «Ты пішаш такія моцныя тэксты! Я не чакаў такога ад жаночага пісьма!» вы можаце сказаць: «Я адчула дыскамфорт, калі пачула гэты каментар — быццам тое, што я жанчына неяк павінна перашкаджаць мне рабіць сваю працу якасна. Можаш, калі ласка, удакладніць, што ты меў на ўвазе?».

Дзякуючы «Я-выказванню» чалавек не адчувае, што на яго нападаюць і адпаведна не будзе абараняцца – так, у яго будзе прастора для таго, каб задумацца над сваімі словамі і, магчыма, перагледзець свае паводзіны.

Выстаўляйце межы

Калі сітуацыя паўтараецца, дакладна пазначце свае межы і дайце зразумець, што такі тып паводзін у адносінах да вас непрымальны. Напрыклад, на каментар «Ты такі актыўны, нягледзячы на ​​сваю інваліднасць!» можна сказаць: «Я значна шырэйшы за сваю інваліднасць. Мне непрыемна тое, што вы ўсё зводзіце да яе. Прашу больш не казаць такое ў мой адрас».

Звярніцеся да кіраўніцтва ці грамадства

Калі мікраагрэсія адбываецца на працоўным месцы і вы не можаце справіцца з ёй самастойна, звярніцеся да кіраўніцтва або ў аддзел кадраў. Яны павінны дапамагчы вырашыць канфлікт і стварыць  больш бяспечнае і клапатлівае працоўнае асяроддзе.

Калі вы сутыкнуліся з праявамі мікраагрэсіі ў нефармальным асяроддзі, можна  выкарыстоўваць агалоску як спосаб супраціву. Напрыклад, напісаць аб гэтым у сацыяльным сетках. Асабліва гэта датычыцца выпадкаў, калі асоба неаднаразова паўтарае акты мікраагрэссіі і не гатова да прамой размовы.

Паклапаціцеся пра сябе і знайдзіце падтрымку

Абавязкова паклапаціцеся пра свой ментальны стан. Памятайце, што ў вас ёсць прымаючае асяроддзе — не саромейцеся звяртацца да сваіх сябро_вак і каля_жанак за падтрымкай! Абмеркаванне сітуацыі з іншымі дапаможа вам лепш зразумець, што адбываецца, і суаднесціся са сваімі пачуццямі.

Таксама можа быць карысна пераключыцца і часова адхіліцца ад гэтай сітуацыі. Практыкі медытацыі, заняткі спортам ці хобі могуць дапамагчы зняць стрэс і захаваць эмацыйную раўнавагу. 

Тлумачыце іншым, што не так з некаторымі «кампліментамі»

Калі ў вас ёсць на гэта сілы, паспрабуйце растлумачыць у чым праблема. Распавядзіце, што такое мікраагрэсія і як яна можа паўплываць на людзей.

Але памятайце: адукацыя людзей з ксенафобнымі поглядамі не ваша праца. У першую чаргу клапаціцеся пра сваю бяспеку і камфорт.

Калі мікраагрэсія скіравана на іншых 

Часам спыніць мікраагрэсію больш бяспечна і камфортна тым, на каго яна не накіравана. Гэта дасць зразумець чалавеку, што такія паводзіны непрымальныя — і гэта кажа не толькі той ці тая, каго гэта тычыцца, а нават тыя, хто паліць убаку.

Вось некалькі крокаў, якія можна зрабіць:

Сачыце за сваімі словамі

Першае, што трэба зрабіць — гэта не дапускаць стэрэатыпных выказванняў ад само_й сябе. Мы выраслі ў грамадстве, поўным ксенафобіі, і таму важна быць гатовым перагледзець свае погляды, калі яны наносяць шкоду іншым. Займайцеся самаадукацыяй і будзьце ўважлівымі да іншых людзей.

Выказвайце нязгоду

Калі вы адчуваеце, што гэта бяспечна, укажыце на мікраагрэсію. Важна рабіць гэта ветліва, але ўпэўнена. Напрыклад: «Мне падаецца, гэты жарт стыгматызуе ЛГБТ-людзей. Я б не хаце_ла такога ў нашай кампаніі».

Папрасіце патлумачыць каментар

Часам такая просьба можа дапамагчы чалавеку ўсвядоміць, што яго паводзіны кагосьці дыскрымінуюць, і ён_яна можа задумацца пра свае словы і іх уплыў на іншых.

Падтрымлівайце тых, хто сутыкнуўся з мікраагрэсіяй

Падыдзіце да асобы, якая стала мішэнню мікраагрэсіі, і спытайце, як ён_яна сябе адчувае. Вельмі важна сказаць: «Я заўважы_ла, што адбылося. Калі табе трэба пагаварыць — я тут».

Тлумачце, што такое мікраагрэсія

Калі гэта дарэчы і бяспечна. Часта людзі здзяйсняюць акты мікраагрэсіі ненаўмысна і могуць змяніць свае паводзіны, калі даведваюцца аб яе ўплыве на іншых людзей.

Замест выніку

Мы шчыра жадаем, каб вам не даводзілася карыстацца гэтымі парадамі, таму што вас будуць атачаць свядомыя і ўважлівыя людзі. Але мы спадзяемся, што калі ўсё ж вы сутыкнецеся з мікраагрэсіяй, то абапіраючыся на гэты артыкул, зможаце дапамагчы сабе і людзям побач з вамі.

Ніколі не бойцеся выглядаць «занадта чуллівым». Нават калі вам «падалося», заўсёды лепш перапытаць і ўпэўніцца, што вы знаходзіцеся сярод людзей, якія падтрымліваюць інклюзіўнасць і роўнасць. Памятайце, што рэагуючы на ​​мікраагрэсію, мы ствараем больш паважлівае грамадства, дзе ўсе могуць не баяцца быць сабой і адчуваць сябе добра.


Артыкул створаны ў рамках праекта «Together 4 values ​​— JA», які сумесна рэалізуюць арганізацыі ІншыЯ і Razam e.V. пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Германіі.

Подпись для статей RAZAM

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 6

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться:
ВаланцёрстваПадпісацца на рассылкуПадтрымаць
Subscribe
Notify of
0 Comments
Oldest
Newest Most Voted
Inline Feedbacks
View all comments
0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x