1,2% падаткаў кожн_ай рэзідэнт_кі Літвы ідуць на падтрымку некамерцыйных арганізацый. І калі вы працуеце ў Літве, то пры падачы падатковай дэкларацыі можаце выбраць, якой менавіта арганізацыі дапамагчы. Калі вы гэтага не зробіце, літоўская дзяржава ўсё адно размяркуе вашыя 1,2% паводле свайго вырашэння. Падаючы дэкларацыю, вы можаце на гэта паўплываць!
Арганізацыя Іншыя зарэгістравана ў Літве, і таму вы можаце перавесці сваю частку падаткаў на падтрымку нашай дзейнасці. Калі вы працуеце ў Літве і вам блізкія нашы каштоўнасці, мы будзем вельмі ўдзячныя за вашу дапамогу!
Калі вы знаходзіцеся ў Польшчы ці любой іншай краіне і не можаце перавесці нам 1,2% свайго падатку, ёсць нямала іншых спосабаў дапамагчы. У канцы гэтага артыкула распавядаем, як гэта можна зрабіць.
Падаць падатковую дэкларацыю ў Літве за мінулы год патрэбна да 2 траўня 2024 года. У гэты ж тэрмін можна запоўніць запыт на размеркаванне 1,2% сваіх падаткаў. Нават калі вы ўжо даслалі такі запыт, то рашэнне аб тым, каму аддаць частку падаткаў, усё яшчэ можна змяніць — таксама да 2 траўня.
У гэтым артыкуле дзелімся, як гэта зрабіць.
На што пойдуць вашы грошы і чаму для нас гэта важна
Пераведзеныя 1,2% ад вашага падаходнага падатку пойдуць на падтрымку нашай дзейнасці: правядзенне імпрэз, выпуск матэрыялаў на сайце і ў сацсетках, запіс падкасту пра скразныя каштоўнасці, утрыманне офіса, аплату працы эксперт_ак і г.д.
Наша місія — развіццё інклюзіўнага і талерантнага грамадства, у якім усе пачуваюцца сабой і не падвяргаюцца дыскрымінацыі. Калі вам блізкае тое, што мы робім, вы можаце далучыцца і дапамагаць нам рабіць усё магчымае, каб неяк уплываць на сітуацыю.
Як пералічыць 1,2% ад падаходнага падатку
Трэба будзе ўвайсці ў сістэму электроннага дэкларавання, запоўніць адмысловую форму, указаўшы ў ёй нашы рэквізіты, і адправіць яе ў падатковую. Увесь працэс займае 5-7 хвілін максімум!
Далей — падрабязней аб тым, як гэта зрабіць.
1. Увайдзіце ў сістэму электроннага дэкларавання (EDS)
Абярыце Deklaravimas (Дэкларацыя) → Pildyti formą (Запоўніць форму) → Prašymas skirti paramą (Запытаць падтрымку).
Укажыце 2023 год і націсніце на выяву глобуса.
Націсніце Pradęti (Старт), каб прыступіць да запаўнення.
2. Укажыце нашы рэквізіты
У акне, якое адкрыецца, увядзіце код атрымальніка ці нашу назву і націсніце Tęsti (Працягнуць).
Код атрымальніка — 306096505
Назва — VšĮ “The Others BY”
У наступным акне трэба ўказаць перыяд, на які вы хочаце, каб частка вашага падатку была пералічана некамерцыйнай арганізацыі. Можна выбраць адзін год — тады напішыце 2023. Але можна выбраць і на некалькі гадоў наперад. Калі потым зменіце меркаванне, тады атрымальнік 1,2% вашага падатку можа быць зменены пры падачы новай дэкларацыі.
Запоўніце наступныя дадзеныя:
- Mokesčio dalies dydis (Памер кампенсацыі падатковай часткі) — 1,2%
- Mokesčio dalį skiriu iki mokestinio laikotarpio (Падатковы перыяд) — 2023
- Mokesčio dalies paskirtinis (Мэта пераводу) — Paramos gavėjams (Падтрымка атрымальніка)
Выдатна! Цяпер захавайце дадзеныя, націснуўшы Išsaugoti (Захаваць).
3. Праверце ўведзеныя дадзеныя
Калі ўсё слушна — націсніце Taip, teisingi (Так, слушна).
Спраўдзіце ўведзеныя дадзеныя, націснуўшы на кнопку Formuoti prašymą (Сфармаваць заяўку).
На новай старонцы зноўку з’явіцца ўся інфармацыя для паўторнай праверкі. Націсніце на кнопку “Pateikti” (Даслаць), калі ўсё правільна.
Ва ўсплываючым акне зноў націсніце “Pateikti” (Даслаць).
Калі ўсё зроблена дакладна, то ўверсе акна з’явіцца зялёнае ўсплывальнае паведамленне аб паспяховай адпраўцы.
Усё! Вы справіліся. Дзякуй вялікі! Кожны ўнёсак для нас каштоўны і дапамагае працягваць нашу працу.
Дарэчы, калі вам складана выбраць, якой менавіта арганізацыі дапамагчы, у вас ёсць магчымасць пералічыць адразу некалькім, падзяліўшы свой падатак у любой прапорцыі паміж імі. Выбраць можна любую грамадскую арганізацыю, што мае статус атрымальніка дабрачыннай дапамогі.
Дапамагаць можна па-рознаму
Калі вы працуеце не ў Літве і не можаце перавесці нам частку свайго падатку — нічога страшнага! Ёсць іншыя спосабы нас падтрымаць.
Заданацьце
Выдатны спосаб сказаць нам дзякуй — падтрымайце нас разава ці штомесячнай падпіскай на любую суму.
Гаварыце
Раскажыце пра нашу працу сваім знаёмым. У складаныя часы «сарафаннае радыё» з’яўляецца выдатным спосабам распаўсюду інфармацыі!
Лайк, каментар, рэпост, падпіска!
Вашы дзеянні ўплываюць на алгарытмы сацсетак. Дзякуючы вашай актыўнасці нашы пасты ўбачыць большая колькасць людзей. Падпісвайцеся на нас у сацсетках Instagram, Tik-Tok, Telegram і Facebook і адзначайце нас праз @theothersby.
Чытайце і дзяліцеся спасылкамі
На сайце theothersby.org вы можаце знайсці шмат карыснай інфармацыі па тэмах роўнасці і інклюзіі. Не забывайцеся дзяліцца ёю з іншымі!
Прыходзьце
Наведвайце нашы мерапрыемствы самі і прыводзьце знаёмых. Мы праводзім іх для таго, каб свет рабіўся лепшым. Значыць, калі вы на іх прыходзіце, то дапамагаеце нам змяняць гэты свет!
Аформіце падпіску на навіны
Так вы дакладна будзеце ў курсе нашых навін, а мы будзем ведаць, што наша дзейнасць цікавая для вас. Лісты прыходзяць 1-2 разы на месяц. Аформіце падпіску.
Ваша падтрымка для нас вельмі важная! Запрашаем вас правесці з намі і 2024 год, каб разам уплываць на стварэнне інклюзіўнага грамадства.