Упершыню ў гісторыі Human Constanta і ІншыЯ аб’ядналі свае намаганні дзеля цэлага месяца, прысвечанага барацьбе з дыскрымінацыяй і прасоўванню роўнасці ды інклюзіі.
Роўны Сакавік 2025
Што гэта такое?
1 сакавіка па ўсім свеце адзначаецца Zero Discrimination Day, альбо Дзень нулявой дыскрымінацыі, ініцыяваны ААН у 2014 годзе. Гэта штогадовы дзень, які накіраваны на павышэнне роўнасці ўсіх людзей перад законам і на практыцы. У гэты дзень арганізацыі, ініцыятывы і актывіст_кі па ўсім свеце аб’ядноўваюць свае намаганні, каб павысіць дасведчанасць і зрабіць захады па знішчэнні дыскрымінацыі ва ўсіх яе формах.
З 2021 года ІншыЯ праводзілі цэлы Тыдзень Нулявой Дыскрымінацыі! За гэты час у Тыдні прынялі ўдзел каля 50 партнёрскіх арганізацый ды ініцыятыў, адбылося 70 івэнтаў, на якіх больш за 700 чалавек атрымалі новыя веды пра недыскрымінацыю і роўнасць. Ахопы інфармацыйных матэрыялаў вымяраюцца сотнямі тысяч праглядаў.
Штогод з 2016 года Human Constanta сумесна з партнёрскімі ініцыятывамі і арганізацыямі ладзіць кампанію «Розныя-Роўныя», у межах якой у другой палове сакавіка адбываюцца асветніцкія мерапрыемствы Тыдня за роўнасць і інклюзію. Гістарычна гэта была салідарызацыя з кампаніямі UNITED for Intercultural Action, прымеркаванымі да Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю расавай дыскрымінацыі (21 сакавіка) з фокусам на Беларусі. Аднак з цягам часу кампанія стала самастойна-міжнароднай.
За гэтыя гады ў яе межах правялі сотні івэнтаў разнастайных фарматаў ад Гданьска да Тбілісі, у якіх прынялі ўдзел тысячы чалавек, каля 50 партнёрскіх і сяброўскіх калектываў і арганізацый з розных сфер і краін дзеля прасоўвання каштоўнасцяў роўнасці і інклюзіі.
У 2025 мы аб’ядналі нашы намаганні, каб зрабіць цэлы месяц актыўнасцяў і падзей, прысвечаных гэтым важным тэмам.

Роўны Сакавік 2025 прайшоў з 1 па 31 сакавіка па ўсёй краіне і за яе межамі. Цэлы месяц мерапрыемстваў, дыскусій і актыўнасцяў, прысвечаных тэмам роўнасці і недыскрымінацыі.
Як прайшоў Роўны Сакавік 2025
Падчас мерапрыемстваў і праз актыўнасці мы разам з каля_жанкамі і ўдзельні_цамі Роўнага Сакавіка:
- тлумачылі і разбіраліся ў прычынах, відах і наступствах дыскрымінацыі, сістэмах прыгнёту і выключэння
- далі платформу для агучвання выклікаў і занепакоенасцяў індывідаў і супольнасцяў
- дзяліліся практыкамі для інклюзіўных побыту, працы і жыцця
- салідарызаваліся і падтрымлівалі ад_ны ад_ных
- паказвалі, што свет без дыскрымінацыі магчымы тут і цяпер, і кожн_ая можа зрабіць свой унёсак дзеля гэтага.
Роўны Сакавік у лічбах

25
мерапрыемстваў было праведзена

24
партнёрскія арганізацыі далучыліся

307
удзельні_ц мерапрыемстваў

97%
удзельні_ц атрымалі новыя веды па тэме недыскрымінацыі

95%
удзельні_ц задумаліся пра сваё стаўленне да розных уразлівых груп

111 000
ахопы ў сацыяльных сетках
Важныя даты
- 1 сакавіка – Міжнародны дзень нулявой дыскрымінацыі
- 8 сакавіка – Міжнародны жаночы дзень
- 15 сакавіка – Міжнародны дзень барацьбы з ісламафобіяй
- 21 сакавіка – Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю расавой дыскрымінацыі
- 31 сакавіка – Міжнародны дзень бачнасці трансгендарных людзей
Артыкулы пра недыскрымінацыю
Што яшчэ пачытаць пра недыскрымінацыю, роўнасць і інклюзію на нашым сайце?
- «Не чапайце мову!». Разбіраемся са стэрэатыпамі пра фемінітывы
- Чайлдфры і свабода выбару
- «Мала мне праблемаў з інваліднасцю, дык я яшчэ і гей, ну зашыбіся!» Гісторыя Максіма
- Чаму людзі ў інтэрнэце такія злыя і як адказваць на хэйт?
- Што новага? Дайджэст пра скразныя каштоўнасці #12
- Чаму дарослых так палохае квадробінг ды іншыя субкультуры?
Сачыце за наступнымі кампаніямі у нашых інстаграмах
Хэштэгі
Партнёры і партнёркі









Па пытаннях супрацоўніцтва звяртайцеся:
[email protected] і [email protected]










