Обложка_дайджест
5
(4)

Новы год — новы дайджэст! Мы вырашылі не спыняцца і надалей падводзіць вынікі месяца ў фармаце дайджэсту. Аднак мы (часова) мяняем яго змест. Цяпер тут будзе значна менш нашых артыкулаў і больш навінаў са знешніх крыніц. Ацаніце ў канцы рассылкі новы фармат і пішыце нам каментарыі пра яго праз любы зручны канал сувязі!

-2,00

* Узаемнае прыняцце адзін аднаго рознымі групамі (моўнымі, нацыянальнымі, рэлігійнымі і інш.)

Так ацанілі талерантнасць грамадства* ў 2023 годзе ў Індэксе рэзіліентнасці Беларусі, які падрыхтаваў Цэнтр новых ідэй. Розныя сферы жыцця грамадства ацэньваюцца эксперт_камі па шкале ад -5 да +5. Адзнака -2,00 адпавядае значэнню «крызіс» (у 2022 годзе адзнака была -1,80, што таксама адпавядала крызіснаму стану).

«Залежыць ад кантэксту»

Кіраўніцы вядучых амерыканскіх універсітэтаў — Гарварда, Пенсільванскага ўніверсітэта і MIT — на слуханнях у Кангрэсе адмовіліся адназначна асудзіць заклікі да генацыду габрэяў і адзначылі, што гэта «залежыць ад кантэксту». «Новая Газета. Европа» дапамагае разабрацца ў гэтай сітуацыі і зразумець такі адказ.

Даведацца больш

«І гэта норма?»

Вольга Бубіч у межах праекта HUKANNE правяла невялічкае моўнае даследаванне такога звыклага для ўсіх і такога небяспечнага слова «норма».

Даведацца больш

Больш ніякага абавязковага сну днём у дзіцячых садах

Такія правілы цяпер дзейнічаюць у Літве. Дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту не будуць прымушаць спаць днём, калі яны гэтага не хочуць. Замест гэтага дзецям прапануюць іншыя ціхія і неактыўныя формы адпачынку.

Даведацца больш

ЛГБТК+-міграцыя. Куды можна пераехаць з Беларусі зараз?

Gpress падрыхтавалі спецпраект «ЛГБТК+-міграцыя», у якім сабралі гайды па міграцыі ў розныя краіны, артыкулы з парадамі і серыю падкастаў, у якіх людзі з супольнасці дзеляцца сваім вопытам міграцыі.

Даведацца больш

Поспехі праваабарончага руху ў 2023 годзе

Сёння ў многіх краінах свету груба парушаюцца правы чалавека, але прыхільні_цы і актывіст_кі Amnesty International даказваюць, што змены да лепшага магчымыя. Чытайце пра дасягненні ў такіх сферах як змена заканадаўства, дзеці і моладзь, правасуддзе і прыцягненне да адказнасці, правы ЛГБТК+, тэхналогіі.

Даведацца больш

Справа аб генацыдзе: ПАР супраць Ізраіля

11.01.2024 Міжнародны Суд ААН у Гаазе пачаў разгляд справы ПАР супраць Ізраіля. 26.01.2024 Суд ААН вынес прамежкавае рашэнне: ад Ізраіля патрабуюць прыняць крокі па недапушчэнні генацыду палесцінскага насельніцтва сектара Газа і садзейнічаць паляпшэнню гуманітарнай сітуацыі ў сектары.

Даведацца больш

Агляд парушэнняў моўных правоў у Беларусі 

Асацыяцыя «Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў» сочыць за станам беларускай мовы ў Беларусі і збірае выпадкі дыскрымінацыі беларускай мовы і яе носьбіт_ак. Асацыяцыя прадстаўляе агляд за перыяд з 1 ліпеня па 31 снежня 2023 года (BEL, ENG, RUS).

Даведацца больш

Змаганне з «менструацыйнай беднасцю»

Сойка зрабіла агляд гэтай праблемы ў свеце. Сам тэрмін «менструацыйная беднасць» азначае немагчымасць набыць падпаскі (тампоны, менструальныя чашы, адмысловыя майткі і г.д.), а таксама недахоп асноўных ведаў пра гігіену і ўмоў для яе падчас месячных.

Даведацца больш

Польшча: доступ да экстранай кантрацэпцыі без рэцэпту

Заяву пра такую магчымасць 15 студзеня зрабіў прэм’ер-міністр краіны Дональд Туск. Урад ініцыюе адпаведную змену ў заканадаўства. Таксама плануецца прадставіць законапраект аб дэкрыміналізацыі аборту да 12 тыдня цяжарнасці.

Даведацца больш

Гэта харасмэнт? Гэта харасмэнт!

YouTube-канал «Женщины тяжелого поведения» зрабіў выпуск «Яму за гэта нічога не будзе? Як змагацца з харасмэнтам у ВНУ? Госця: Насця Красільнікава». Да выпуску падрыхтавалі чэк-ліст «чырвоных сцягоў», які дапаможа зразумець ці вы сутыкнуліся менавіта з харасмэнтам.

Даведацца больш

Даследаванне пра хатні гвалт і сэлфхарм

Ініцыятывы Не одной і Задвиж_ка праводзяць даследаванне пра сэлфхарм і ўплыў хатняга гвалту на нашае жыццё. Прайдзіце апытанне, калі вы ці вашыя блізкія сутыкаліся з гэтым.

Даведацца больш

Тэлеграм-курс «Экашатл: касмічная экаэкспедыцыя ў чат-боце»

Школа Экаідэі запусціла курс, які ў гульнявой форме дапаможа вам пазнаёміцца з асноўнымі экалагічнымі тэмамі і пачаць весці па-сапраўднаму экалагічны лад жыцця.

Даведацца больш

Літва: эканоміка супраць экалогіі

Цягам трох дзён студзеня галоўны праспект Вільнюса быў запоўнены сельскагаспадарчай тэхнікай. Так праходзіла акцыя пратэсту мясцовых фермераў супраць зменаў у заканадаўства, якія закраналі і экалагічныя пытанні. Адбылася і контракцыя мясцовых экаактывіст_ак, якія настойвалі на неабходнасці зменаў і абароне прыроды Літвы.

Даведацца больш

Еўразвяз: USB Type-C як стандарт

Еўрапарламент зацвердзіў стандартызацыю раздымаў для ладавання мабільных прылад. Да канца 2024 года ўся партатыўная электроніка павінна абсталёўвацца толькі USB Type-C.

Даведацца больш

Партугалія: 149 гадзін аднаўляльнай энергіі

Партугалія першай на Зямлі пражыла 6 дзён толькі на аднаўляльных крыніцах энергіі. За гэты час краіна атрымала энергіі больш, чым было спажыта па ўсёй краіне.

Даведацца больш

Анонсы і магчымасці падтрымкі

Цікавыя ініцыятывы

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 5 / 5. Количество оценок: 4

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Падзяліцца | Поделиться:
ВаланцёрстваПадпісацца на рассылкуПадтрымаць
Подписаться
Уведомить о
0 Comments
Старые
Новые Популярные
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x