Рэтраспектыва: 12 гадоў салідарнасці
Ужо 12 гадоў запар ва ўсім свеце 1 сакавіка адзначаецца Zero Discrimination Day. Для арганізацыі «ІншыЯ» недыскрымінацыя — гэта адна з асноватворных каштоўнасцей. Таму мы хочам, каб гэты дзень быў не проста датай у календары, а нагодай задумацца пра тое, як мы ставімся адно да аднаго.
І для гэтага нам патрэбна ваша падтрымка — праз учынкі, словы ці нават рэпосты.
У 2026 годзе Тыдзень праводзіцца камандай «ІншыЯ» з 1 па 10 сакавіка, і мы запрашаем вас зрабіць яго самым гучным!
З чаго ўсё пачыналася:
- #ZDD2020: Наш старт у маштабным руху.
- #ZDW2021 & #ZDW2023: У межах аднаго Zero Discrimination Day нам стала цесна. Таму замест аднаго дня з’явіўся Zero Discrimination Week – Тыдзень нулявой дыскрымінацыі. І так гэта падзея становіцца ўсё больш бачнай.
- #ZDW2024: Тыдзень без галоўнай тэмы, які заклікаў заўважаць разнастайнасць дыскрымінацыі.
- Роўны сакавік 2025: Наш крок да пашырэння межаў роўнасці.
Чаму гэта важна?
Дыскрымінацыя можа быць нябачнай, несістэмнай ці выпадковай, але яна заўсёды моцна ўплывае на стан людзей. Таму мы і кажам пра гэта: каб ніхто не заставаліся сам-насам са сваімі хваляваннямі і не адчувалі сябе выключанымі з грамадства.
« Наша мэта – не толькі быць недыскрымінацыйнымі, але і стаць антыдыскрымінацыйнымі. »
Мы заклікаем не проста «не быць таксічнымі», а актыўна ствараць культуру прыняцця. Антыдыскрымінацыйнасць – гэта калі ты не маўчыш, калі бачыш несправядлівасць, і дапамагаеш свету стаць больш інклюзіўным.
Далучыцца да Тыдня
Правядзіце сваё мерапрыемства, інфакампанію ці стварыце прадукт з 1 па 10 сакавіка.
Так! Рабіце пасты, сторыз, відэа ці ўзгадвайце Тыдзень у падкастах.
Пішыце нам на пошту: [email protected].
Інструментарый
Каб Тыдзень быў бачным, выкарыстоўвайце нашы лагатыпы і хэштэгі на сваіх афішах і ў сацсетках.
Пазначайце ў сацсетках: «Матэрыялы падрыхтаваны ў межах Тыдня нулявой дыскрымінацыі, які ладзіць арганізацыя “ІншыЯ” @inshyja.by»
Што пачытаць пра недыскрымінацыю?
- «Ты ж была ў аэрапорце». Як страх захварэць на COVID-19 спараджае стыгму
- Што патрэбна людзям старэйшага ўзросту для камфортнага жыцця
- Што такое мікраагрэсія і як ёй супрацьстаяць
- Што такое пабытовы матрыярхат і чаму гэта не пра ўладу
- «Я доўгі час думала, што я нейкая не такая небінарка». Джэйн пра сваю ідэнтычнасць, актывізм, жыццё ў эміграцыі і абраную сям’ю
- Што новага? Дайджэст пра скразныя каштоўнасці # 3 (27)



