Мэта практыкі: распавесці пра патрэбы людзей з разладам аўтычнага спектра і пра тое, як правільна выбудоўваць камунікацыю з імі.
«Не расстройвай мяне» ― брашура, якую стварыў беларускі валанцёр, актывіст і цырульнік Паша Цеплата.
Галоўная дзеючая асоба, ад імя якой ідзе расповед у брашуры, ― гэта Ней. Ней ― абагульнены вобраз людзей з аўтычнага спектру, у тым ліку з сіндромам Аспергера, сэнсорна-успрымальных і г.д. Ад імя свайго героя на такім практычным прыкладзе, як паход у цырульню, Паша тлумачыць важныя рэчы, пра якія людзі без досведу РАС могуць ніколі нават не задумляцца.
Брашура не толькі распавядае пра досвед аўтычных людзей, але і раіць, як лепей сябе паводзіць і што варта ўлічваць у камунікацыі з імі.
Для каго зроблена выданне? У першую чаргу, для бацькоў і апякун_ак людзей з нейрадрознасцю. Але насамрэч матэрыял карысны шырокаму колу чытач_ак, бо навучацца карэктнай камунікацыі з рознымі сацыяльнымі групамі важна для камфортнага, бяспечнага і салідарнага грамадства.
Брашура даступная на шасці мовах: беларускай, рускай, украінскай, польскай, нямецкай і англійскай.
Праца над выданнем ад напісання да дызайну і перакладу на розныя мовы была зробленая на валанцёрскіх пачатках. Цяпер брашура рыхтуецца да выдання на ангельскай мове. Таксама Паша шукае фінансаванне, каб раздрукаваць і працягнуць распаўсюд брашуры. Дапамагчы данатам можна па спасылцы.
Кантакты: Instagram
Падзяліцца | Поделиться: