Групы падтрымкі для людзей з псіхічнымі разладамі

Беларусь
5
(2)

 Мэта практыкі:  сацыяльная і псіхалагічная рэабілітацыя людзей з псіхічнымі разладамі і іх сваякоў

На базе Клубнага дома «Адкрытая душа»* дзейнічаюць групы падтрымкі для людзей, у якіх дыягнаставаныя дэпрэсія або біпалярны афектыўны разлад (БАР), а таксама групы для сваякоў людзей з псіхічнымі разладам.

*Падрабязней пра фармат працы можна пачытаць у нашай практыцы Клубны дом «Адкрытая душа»

Група падтрымкі — гэта група, у якой людзі выкарыстоўваюць уласны вопыт, каб дапамагаць адзін адному.

Групы падтрымкі гэта рэальная магчымасць трапіць у кола аднадумцаў, адчуць падтрымку тых, хто сапраўды можа зразумець, а таксама пагаварыць, паслухаць і падзяліцца перажываннямі ў камфортнай атмасферы і атрымаць рэкамендацыі эксперт_ак па псіхічным здароўі.

Усе групы падтрымкі аб’яднаныя  агульнымі прынцыпамі: 

  • канфідэнцыйнасць — усё агучанае падчас сустрэчы застаецца толькі паміж удзель_ніцамі групы;
  • толькі добраахвотная актыўнасць — удзельні_цы самі вырашаюць, што казаць і як шмат, можна проста папрысутнічаць на сустрэчы без актыўнага вербальнага ўдзелу;
  • павага да меркавання кожн_ай удзель_ніцы.

Група падтрымкі для людзей з дэпрэсіяй

Падтрымка людзей, што маюць праблемы з дэпрэсіяй або дэпрэсіўнымі думкамі.

Жывыя сустрэчы афлайн — Мінск, Кнорына 3.

Рэгістрацыя: праз тэлефон +375 25 768 71 24 (viber, telegram) або электронную пошту nepavelp@gmail.com.

Вядоўца Мікіта Патупчык.

Група падтрымкі людзей з біпалярным афектыўным разладам

Адбываецца анлайн 2 разы на месяц.

Рэгістрацыя: праз тэлефон +375257687124 (viber, telegram).

Вядоўца Оля Матусевич (роўная кансультантка).

Група падтрымкі для сваякоў людзей з ментальнымі разладамі

Анлайн 1 раз на месяц.

Вядоўца — псіхіятр-нарколаг, псіхатэрапеўт Сяргей Сакалоў.

Расклад сустрэчаў

Запіс на групу па тэлефоне +375 29 181 89 27.

 Удзел ва ўсіх групах — бясплатны. 

Наведваць мерапрыемствы Клубнага дома могуць людзі:

  • з псіхічнымі захворваннямі, якія старэйшыя за 18 гадоў і якія ўсведамляюць жаданне ўдзельнічаць у жыцці Клубнага дому;
  • у якіх адсутнічае агрэсія ў паводзінах і якія маюць стабільны стан, які не патрабуе знаходжання ў бальніцы;
  • якія могуць самастойна прыходзіць у Клубны дом і кантраляваць прыём лекаў.

Дапаможнік для вядучых і ўдзельні_ц
«Групы ўзаемадапамогі для людзей з біпалярным разладам і дэпрэсіяй»

Кантакты: сайт, ВКонтакте, Facebook

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 2

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться: