Крав мага

Мінск, Беларусь
5
(4)

 Мэта практыкі:  навучыць жанчын абараняць сябе ад фізічнага і псіхалагічнага гвалту.

Крав мага — гэта ізраільская сістэма самаабароны і рукапашнага бою. Сістэма была створаная Імі Ліхтэнфельдам у 1930-х гадах, калі габрэйскаму насельніцтву Браціславы трэба было бараніцца ад антысемітаў. Але пазней сістэма была адаптаваная і для жанчын, і для дзяцей.

Асноўная мэта сістэмы —  нейтралізаваць пагрозу як мага хутчэй самым простым і эфектыўным спосабам , у гэтай сістэме няма забароненых прыёмаў, як у спорце.

Сістэма Крав мага вучыць асновам асабістай бяспекі ў шырокім разуменні гэтага слова:

  • як пазбягаць стрэсавых і небяспечных сітуацый;
  • як граматна ацаніць сітуацыю, у якой апынулася, і вырашыць, што рабіць далей;
  • як падрыхтаваць сябе да абароны на псіхалагічным узроўні;
  • як адчуць і абараняць асабістыя межы;
  • як абараняцца ў тым выпадку, калі не ўдалося пазбегнуць канфлікту.

У Беларусі да гэтага часу не прыняты Закон аб хатнім гвалце, таму навык самаабароны жыццёва неабходны для беларускіх жанчын.

Больш па тэме ў артыкуле «Хатні гвалт: сітуацыя ў Беларусі і дзе шукаць дапамогу»

У Мінску сістэме Крав мага можна навучыцца, напрыклад, у Personal Safety Academy (Панамарэнкі, 34 і вул. З. Бядулі, 1), таксама ў Федэрацыі Крав мага (вул. Славінскага, 45 і вул. Жудро, 40).

 Кантакты:   Personal Safety Academy, Федэрацыі Крав мага

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 4

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться: