«Луч маяка» ― абеды для бяздомных

Мінск, Беларусь
5
(1)

 Мэта практыкі:  харчовая і кансультацыйная дапамога для бяздомных людзей.

«Луч маяка» ― арганізацыя, якая штодзённа корміць бясплатнымі гарачымі абедамі бяздомных людзей. Скарыстацца з паслуг могуць людзі толькі ў цвярозым стане.

Валанцёры і валанцёркі не толькі гатуюць абеды, але і дапамагаюць падшукаць цёплую вопратку, абутак, кансультуюць па пытаннях аднаўлення дакументаў і пошуку месца жыхарства, дапамагаюць з афармленнем пенсіі па ўзросце і/або  інваліднасці.

У зімовы перыяд штодзённа прыходзіць каля 100-120 наведвальнікаў і наведвальніц, у летні перыяд самастойна знайсці ежу прасцей, таму колькасць людзей зніжаецца да 50-70 на дзень.

У святочныя дні акрамя гарачых абедаў ладзяцца  канцэрты самадзейнасці. 

Пункт гарачага харчавання месціцца каля «Дома начнога прыбывання асобаў без сталага месца жыхарства» па адрасе вул. Ваупшасава,42.

 Арганізацыя фінансуецца толькі за кошт ахвяраванняў неабыякавых людзей. 

Ахвяраваць можна праз грашовы перавод або замовіць дастаўку ці самастойна прывезці прадукты і цёплыя рэчы/сродкі гігіены на вул. Ваупшасава, 42. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да куратара ― Валера, які ў мінулым быў прафесійным кухарам.На сайце арганізацыі можна не толькі больш даведацца пра яе дзейнасць, але і прачытаць асабістыя гісторыі людзей.

Кантакты:  instagram, luchmajaka.by, +375 33 611 31 60, Валер

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 1

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться: