Мэта практыкі: зрабіць інтэрнэт-старонкі даступнымі і зручнымі для невідушчых людзей і людзей са слабым зрокам.
Сайт, які даступны для невідушчых людзей, ― гэта сайт, змест якога можа быць прачытаны невідушчаму чалавеку спецыялізаванай праграмай ― скрынрыдарам.
Невідушчаму чалавеку зручна ўзаемадзейнічаць з сайтам, на якім:
- Простая навігацыя і прадуманая структура размяшчэння інфармацыі;
- Блокі інфармацыі вылучаюцца загалоўкамі і aria-разметкай;
- У выяў і элементаў кіравання ёсць тэкставае апісанне;
- Даступная навігацыя толькі з дапамогай клавіятуры.
Невідушчаму чалавеку складана ўзаемадзейнічаць з сайтам, на якім:
- Выкарыстоўваецца графічная капча;
- Уключана аўтаматычнае прайграванне аўдыя- ці відэафайлаў;
- Чытанне блакуецца ўсплывальнымі вокнамі;
- Адбываюцца адвольныя перазагрузкі кантэнту.
Павялічваючы даступнасць сайта, вы праводзіце яго тэхнічную аптымізацыю. Сайт працуе больш стабільна, пошукавыя сістэмы адлюстроўваюць яго на больш высокіх пазіцыях. Павялічваецца колькасць наведванняў, у тым ліку і людзьмі з інваліднасцю па зроку.
Калі вы робіце сайт даступным для невідушчых людзей, вы робіце яго больш якасным і даступным для ўсіх!
Кантакты: каманда арганізацыі «ІншыЯ», Аляксандр Севярын
Падзяліцца | Поделиться: