Обложка_дайджест
5
(4)

Вітаем! Новы выпуск нашай рассылкі — дайджэст навінаў пра скразныя каштоўнасці #5.

39,3%

Столькі моладзі плануе ці хацела б з’ехаць з Беларусі па дадзеных даследавання «Ха-ха, я тут жыву. Аналіз становішча беларускай моладзі 2019-2022» ад Беларускага нацыянальнага моладзевага савета РАДА. 48,4% маладзёнаў не бачаць для сябе перспектыў, а 40,6% не адчуваюць сябе ў Беларусі ў бяспецы. Гэта лічбы на пачатак 2022 году, то бок да пачатку вайны Расіі з Украінай. Вынікі даследавання яскрава паказваюць, што значыць быць моладдзю і моладзевым актывістам_кай у Беларусі ў 2022 годзе.

Як арганізаваць мерапрыемства для людзей са слабым зрокам і невідушчых 

Каб зрабіць паспяховы інклюзіўны івэнт варта ўвесь час удасканальваць свае практыкі. У артыкуле мы сабралі для вас не толькі практычныя парады, але і прыклады працы замежных каля_жанак.

Даведацца больш

Як арганізаваць мерапрыемства для людзей з анкалогіяй

Вы можаце падумаць, што гэта зусім не вашая мэтавая група. У рэальнасці ж, на жаль, рак вельмі распаўсюджаная хвароба і да вас на мерапрыемства заўжды можа прыйсці чалавек, у якога дыягнаставалі рак. Як арганізаваць мерапрыемства так, каб такім асобам было камфортна, чытайце ў нашым артыкуле.

Даведацца больш

Катаванні людзей ЛГБТК+ і гамафобная палітыка рэжыму

Да 17 траўня альбо Дня супраць гамафобіі, біфобіі і трансфобіі быў прымеркаваны выхад справаздачы Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі пра рэпрэсіі супраць прадстаўні_ц ЛГБТК+ супольнасці пад час і пасля падзеяў 2020 году. Напрыклад, справаздача адзначае, што падчас затрымання людзі, якія выглядалі «ненарматыўна», былі пад большай рызыкай прымянення катаванняў.

Чытаць справаздачу поўнасцю

Індэкс свабоды прэсы 2023: у Беларусі 157 месца з 180

Па дадзеных арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» Беларусь трапіла ў 11% краінаў з найгоршымі ўмовамі для працы прэсы, згубіўшы ў рэйтынгу 4 пазіцыі за год.

Глядзець усе дадзеныя

OZ прапанаваў шопінг для татаў і дзяцей

У траўні крама стала партнёрам ЮНФПА і стварыла на сайце адмысловы раздзел, каб падкрэсліць важнасць сумеснага шопінгу таты і дзіцёнка і прасунуць ідэю ўцягнутага бацькоўства. Па выніках некаторых даследаванняў уцягнутае бацькоўства ўмацоўвае фізічнае здароўе таты.

Даведацца больш

Конкурс «Жанчына года» ў асвятленні беларускіх дзяржСМІ

MediaIQ паглядзелі, як выданне «СБ. Беларусь сегодня» асвятляе вынікі конкурсу ад ГА «Беларускі саюз жанчын». Конкурс стаў фармальнай інфанагодай для прасоўвання меркаванняў чыноўні_ц. І конкурс, і матэрыялы пра яго прасоўваюць традыцыйныя ўяўленні пра сацыяльныя ролі і паказваюць ідэалагічна «правільных» беларускіх жанчын.

Даведацца больш

Еўрапарламент прагаласаваў за забарону грынвошынгу ў маркетынгу

Еўрапарламент падтрымаў забарону выкарыстання неабгрунтаваных заяў аб экалагічнасці тых ці іншых прадуктаў — менавіта такая практыка называецца «грынвошынгам». «Настоящее время» тлумачаць, што азначае гэтая забарона, якую праблему яна вырашае і за што яе крытыкуюць.

Даведацца больш

Дасягненне Беларуссю мэтаў устойлівага развіцця (рэпрэсій)

Ужо чулі, што ААН хоча запрасіць Лукашэнку на сустрэчу ў Нью-Ёрку, каб той падзяліўся перадавым досведам выканання Беларуссю мэтаў устойлівага развіцця? «Зялёны партал» разабраўся, чаму так адбылося і як ацэньваюць гэтую навіну эксперт_кі.

Даведацца больш

Анонс і магчымасць падтрымкі

Цікавыя ініцыятывы

Падабаецца тое, што мы робім? Падтрымай нас!

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 4

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться:
ВаланцёрстваПадпісацца на рассылкуПадтрымаць
Subscribe
Notify of
0 Comments
Oldest
Newest Most Voted
Inline Feedbacks
View all comments
0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x