У сакавіку адбыліся Тыдзень нулявой дыскрымінацыі, Дзень жаночай салідарнасці і Тыдзень за роўнасць і інклюзію! Агулам месяц быў шчодры на даволі пазітыўныя навіны і карысныя матэрыялы. Чытайце падрабязнасці ў дайджэсце!
2,2 з 10 балаў
так эксперт_кі Нацыянальнага індэкса правоў чалавека ацанілі сітуацыю з роўнасцю і недыскрымінацыяй у Беларусі ў 2023 годзе. Як змянілася сітуацыя з 2019 года чытайце ў артыкуле БХК.

Мова варожасці ў дачыненні ЛГБТК+ у медыя ў 2023 годзе
«Журналісты за талерантнасць» адзначаюць, што 49% матэрыялаў утрымліваюць некарэктную лексіку, амаль кожны 2-гі матэрыял — праявы мовы нянавісці.
Як (не) пісаць пра суіцыд
DOXA паразмаўляла з псіхіятрам і расказвае, як не прычыняць боль блізкім і не навешваць цэтлікі, калі вы пішаце ці гаворыце аб гэтай складанай праблеме.
Інклюзіўная адукацыя для дзяцей з інваліднасцю
Legal Hub у серыі пастоў у Instagram разбіраецца з тэмай інклюзіўнай адукацыі і прапануе свае кансультацыі, калі вам патрэбна дапамога ў гэтай тэме.
Як размаўляць з ахвярамі і пацярпелымі ад ваенных злачынстваў
GIJN і Press Club Belarus пераклалі дапаможнік для журналіст_ак, які ўтрымлівае не толькі важныя парады, але і пакрокавы план падрыхтоўкі да размовы з траўмаваным чалавекам.
Краіне неабходна антыдыскрымінацыйнае заканадаўства і ваша эмпатыя
Ваша эмпатыя даступна ўжо цяпер. А канцэптуальныя рамкі антыдыскрымінацыйнага заканадаўства распрацавалі ў БХК, каб яны сталі часткай будучай прававой рэформы.
Міжнародная абарона для ЛГБТК+
Беларускі квір фем калектыў Queer Parenting выпусціў зін для людзей з Беларусі, якія сутыкнуліся з вымушанай эміграцыяй і пошукам абароны ў чужой краіне.
Катаванні ў Цэнтральным РУУС Мінска 9-13 жніўня 2020 года
Паводле звестак Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі, гэтымі днямі праз сцены РУУС прайшло ад 400 да 600 чалавек, сярод якіх былі непаўнагадовыя.
Партугалія забараніла канверсійную тэрапію
Закон забараняе і крыміналізуе любыя парамедыцынскія практыкі, накіраваныя на гвалтоўную змену гендарнай ідэнтычнасці або сексуальнай арыентацыі чалавека.
Канстытуцыйнае права на аборт
Францыя стала першай краінай у свеце, якая замацавала ў Канстытуцыі «свабоду жанчын звяртацца да аборту».
Гвалт над жанчынай як падстава для прадстаўлення прытулку
Еўрапейскі суд пастанавіў, што жанчын можна разглядаць як сацыяльную групу, якая мае права на прытулак, калі яна падверглася хатняму або сексуалізаванаму гвалту.
Як падтрымаць жанчын, калі вы працуеце ў сферы паслуг
Сэрвіс «Справка» падрыхтаваў парады для ўладальні_ц і працаўні_ц беларускіх устаноў у сферы паслуг як зрабіць прасторы і паслугі больш бяспечнымі для жанчын.
Чат GPT падмацоўвае гендарныя стэрэатыпы
КіберБабёр расказвае пра праблему стэрэатыпаў, якія транслюе штучны інтэлект, даследаванні ў гэтай галіне і як можна ўплываць на сітуацыю.
«Этычны» лэйбл сертыфікаваў драўніну з беларускіх папраўчых калоній
Цяпер Лясная апякунская рада (FSC) атрымала крытыку за тое, што праз 15-ць месяцаў пасля выкрывальнага дакладу так і не здолела правесці ўнутранае расследаванне.
Уплыў аэрапортаў на навакольнае асяроддзе
20 найбуйнейшых аэрапортаў свету за год стварылі 231 мільён тон выкідаў вугляроду, што адпавядае рабоце 58 вугальных электрастанцый.
Асобны збор харчовых адкідаў
З 2024 года новыя правілы па асобным зборы арганікі ўведзеныя для жыхар_ак Вільнюса. Гарадское самакіраванне бясплатна раздае кантэйнеры і пакеты для сарціроўкі.
«Лаўкі будучыні» ў Капенгагене
Гэтыя лаўкі вышэйшыя за звычайныя на 85 см. Зроблена гэта, каб паказаць узровень вады, які можа быць дасягнуты да 2100 году з-за глабальнай змены клімату.

Анонсы і магчымасці падтрымкі



Цікавыя ініцыятывы








