Вітаем! Новы выпуск нашай рассылкі — дайджэст навінаў пра скразныя каштоўнасці #9. Чытайма!
62%
актывіст_ак адзначылі, што сітуацыя ў галіне інклюзіі ў Беларусі пасля вясны 2020 году (значна) пагоршылася. Такія дадзеныя нашая арганізацыя атрымала па выніках ацэнкі сітуацыі ў галіне інклюзіі для беларускіх арганізацый і ініцыятываў на пачатак 2023 года «Як справы ў сферы інклюзіі?».
11 практык для пабудовы інклюзіўнага грамадства ў Новай Беларусі
Каб Беларусь была інклюзіўнай у будучыні, варта ўжо зараз думаць пра тое, што для гэтага трэба мяняць, напрыклад, законы, стаўленне да розных груп, інфраструктуру і г.д. Паразмаўлялі з беларускімі актывіст_камі пра іх ідэі і прапановы для паляпшэння сітуацыі.
Даведацца большКвэст у поўнай цемры ў Бабруйску
Невідушчая бабруйчанка Марына Абазовік дапамагла распрацаваць забаўляльны квэст у цемры, каб на 1,5 гадзіны любы чалавек мог паглыбіцца ў свет, у якім немагчыма абапірацца на зрок, а трэба карыстацца толькі іншымі ворганамі ўспрыняцця.
Даведацца большШто патрэбна, каб гарады ў Новай Беларусі сталі сучаснымі і камфортнымі?
Пагаварылі з эксперткай з Менскай Урбаністычнай Платформы пра дэцэнтралізацыю гарадоў і чаму гэта важна, пра гарадскія каштоўнасці і шматбаковае разуменне інклюзіі, а таксама пра новую сістэму планавання гарадоў.
Даведацца большНаколькі шырока распаўсюджана дыскрымінацыя ў Беларусі?
Кацярына Дэйкала для сайта Цэнтра новых ідэй разбіралася з тым, што нашае грамадства часта не заўважае дыскрымінацыю. Часцей кажуць пра дыскрымінацыю паводле гендара, інваліднасці, прыналежнасці да ЛГБТК+ альбо па палітычных матывах. Але насамрэч праблема значна шырэйшая. Чытайце, што трэба зрабіць, каб выправіць сітуацыю.
Даведацца большЯк падтрымаць людзей з досведам катаванняў
Прававая ініцыятыва раіць паглядзець лекцыю Імке Хансэн — траўматэрапеўткі, праваабаронцы і доктаркі філасофскіх навук з Германіі. Вы даведаецеся: Як пражываць траўму і прыбраць трыгеры? Як прапаноўваць і даваць падтрымку людзям з досведам катаванняў? У чым сутнасць падтрымкі? Як дапамагаць экалагічна?
Даведацца большПрымусовая праца і перапрацоўкі медыкаў у Беларусі
Грамадзянскі Маніторынг Сістэмы Аховы здароўя прадставіў вынікі даследавання па эксплуатацыі працы медыкаў, якое паказала, што 97% медыкаў адчуваюць падвышаную нагрузку, а мужчыны-медыкі атрымліваюць на 36% больш, нават з улікам адрозненняў у спецыяльнасцях.
Даведацца большХатні гвалт: сітуацыя ў Беларусі і дзе шукаць дапамогу
Сітуацыя з хатнім гвалтам у Беларусі толькі пагаршаецца. Але і спосабы барацьбы з хатнім гвалтам усё яшчэ існуюць! Мы сабралі інфармацыю аб рэсурсах дапамогі, абмеркавалі з актывісткамі сітуацыю ў краіне і тое, чаму ўвядзенне паўнавартаснага закону аб хатнім гвалце зараз немагчыма, але ў будучыні — неабходна.
Даведацца большУяўленні беларускага грамадства аб гендэрнай роўнасці
Фемгрупа Каардынацыйнай рады прэзентавала новае даследаванне, якое распавядае, якія гендарныя праблемы падаюцца беларус_кам найбольш актуальнымі, пра іх досвед дыскрымінацыі і што трэба зрабіць, каб выкараніць гендарную няроўнасць.
Даведацца больш#SeAcabó («Все кончено»)
Гэта новая кампанія пра тое, як пацалунак без згоды паміж футбалісткай Джэні Эрмоса і Прэзідэнтам федэрацыі футбола Луісам Рубіалесам падчас святкавання перамогі ў футбольным матчы падняў Іспанію на барацьбу за правы жанчын. Прэзідэнт федэрацыі сышоў у адстаўку. Праз забастоўку, якую на знак пратэсту абвясцілі іспанскія футбалісткі ў пачатку верасня, яны змаглі дамагчыся падвышэння заробкаў. І гэта толькі першыя крокі на шляху да роўнасці.
Даведацца большЛічбавае смецце
Ведаеце, што калі вы, напрыклад, не чысціце тэчку «Спам», альбо захоўваеце непатрэбныя файлы ў воблаку, альбо глядзіце фільм у якасці HD, то такім чынам падвышаеце ўзровень CO2? З гэтым пытанням разабраўся Экадом і на простых прыкладах не толькі растлумачыў чаму так адбываецца, але і што рабіць, каб у вас было менш лічбавага смецця.
Даведацца большЗабарона футравых фермаў у Літве
Зоаабаронцы падкрэсліваюць, што да гэтага рашэння Літва ішла 9 гадоў. Законапраект забараняе ўтрыманне і/або развядзенне, продаж або іншую перадачу жывёл з адзінай мэтай атрымання прыбытку ад іх футра. Дзеючыя зверафермы павінны быць зачынены да 1 студзеня 2027 года.
Даведацца большГрэчаская выспа Цілас першай у свеце дасягнула нулявога ўзроўню адкідаў
Выспа з насельніцтвам каля 750 чалавек зрабіла гэта літаральна за два гады. Усе палігоны там закрылі, а больш за 90% смецця — перапрацоўваюць і/альбо кампастуюць. Агульная колькасць смецця на выспе знізілася на 43% на год.
Даведацца больш