Обложка_дайджест
5
(4)

Вітаем! Новы выпуск нашай рассылкі — дайджэст навінаў пра скразныя каштоўнасці #10.

77,8%

столькі людзей адзначылі, што яны сутыкаюцца з перашкодамі пры карыстанні беларускай мовай. Гэта толькі адзін з вынікаў даследавання «Даступнасць і дыскрымінацыя беларускай мовы ў Беларусі», якое правяла Аліна Нагорная.

Дапаможнік аб дызлексіі

Dyslexia Community прыдумалі і выпусцілі брашуру аб дызлексіі, каб у бацькоў, настаўні_ц і ўсіх тых, хто сутыкаецца з цяжкасцямі навучання дзіцяці была магчымасць хутчэй распазнаць асаблівасці і сфарміраваць асяроддзе для сістэмнай дапамогі і падтрымкі.

Чытаць дапаможнік

Як зрабіць сайт даступным для невідушчых людзей?

На гэтае пытанне дапаможа адказаць наша новая практыка з Базы практык, якая ўтрымлівае не толькі карысныя парады, але і спасылкі на дадатковыя матэрыялы па тэме.

Даведацца больш

Інклюзія ў гісторыі беларускага сучаснага мастацтва

У межах нашай сумеснай працы з платформай KALEKTAR мы імкнёмся да павелічэння бачнасці інклюзіі, інклюзіўных праектаў і практык у беларускім мастацтве. Тэкст разбірае практыкі даступнасці культурных інстытуцый і прыклады інклюзіі ў сучасным мастацтве.

Даведацца больш

Чаму смяротнае пакаранне не працуе 

10 кастрычніка з’яўляецца Днём барацьбы супраць смяротнага пакарання. З гэтай нагоды мы пагаварылі з Андрэем Палудай і Анастасіяй Аўчаровай пра тое чаму смяротнае пакаранне з’яўляецца неэфектыўным і як яно тармозіць развіццё нашай краіны.

Даведацца больш

Нобелеўская прэмія міру 

Яе атрымала іранская праваабаронца Наргес Махамадзі «за яе барацьбу супраць прыгнёту жанчын у Іране і прасоўванне правоў чалавека і свабоды для ўсіх».

Даведацца больш

30 кастрычніка — Дзень памяці палітычных ахвяр і Ноч расстраляных паэтаў

Тое, што зараз вядома пра гэтую дату, выклікае жах і разуменне трагедыі неймавернага маштабу, якая нанесла мацнейшы ўдар па беларускай нацыянальнай культуры. Разбіраемся ў нашым тэксце з галоўнымі акалічнасцямі.

Даведацца больш

Харасмэнт у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце

У Вільнюсе ўжо 20 гадоў працуе беларускі ўніверсітэт ЕГУ. Нядаўна аднаго з выкладчыкаў абвінавацілі ў дамаганнях і булінгу. KYKY упершыню апублікаваў гісторыі дзяўчат пра харасмэнт ва ўніверсітэце і працягвае сачыць за развіццём сітуацыі.

Даведацца больш

Стэрэатыпы беларус_ак пра квір-персон

Ініцыятыва «Гэта Окей» правяла даследаванне, каб даведацца, якія стэрэатыпы наконт квір-персон ёсць у гетэрасексуальных беларус_ак. Дзелімся вытрымкамі з даследавання і разважаем, што можна зрабіць усім нам ужо зараз.

Даведацца больш

Важнасць гендарнай няроўнасці ў беларус_ак на апошнім месцы 

Дзякуючы новаму даследаванню Фемгрупы мы можам зразумець, наколькі праблема гендарнай няроўнасці актуальная для Беларусі сёння. У нашым артыкуле шукайце не толькі пераказ асноўных тэзаў, але і тэст, пра гендарную дыскрымінацыю.

Даведацца больш

Чыпы для катоў і сабак

Законапраект аб абавязковым чыпіраванні прыняты Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні. Ён таксама забараняе прапаганду жорсткага абыходжання з жывёламі, рэгламентуе пытанні развядзення жывёл і іх выгулу.

Даведацца больш

5 сусветных экапраблем, актуальных для Беларусі ўжо сёння

Найбольш уразлівымі з боку экалогіі беларускімі сектарамі з’яўляюцца агракультура, чалавечнае здароўе, водныя рэсурсы, энергія ды лясныя экасістэмы. Інфаслужба «Зялёны тэлефон» падрыхтавала топ пытанняў для Беларусі і спосабы іх вырашэння.

Даведацца больш

Пацяпленне на 1,5 градуса адбудзецца яшчэ да 2030 года

Так будзе пры захаванні бягучых тэмпаў антрапагенных выкідаў парніковых газаў. Падвышэнне тэмпературы прывядзе да павелічэння штормаў, паводак, засух. Сусветны акіян стане непрыдатным для жыцця часткі відаў. Пачнуць разбурацца харчовыя ланцугі.

Даведацца больш

Анонсы і магчымасці падтрымкі

Цікавыя ініцыятывы

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 4

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться:
ВаланцёрстваПадпісацца на рассылкуПадтрымаць
Subscribe
Notify of
0 Comments
Inline Feedbacks
View all comments
0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x