Вітаем! Новы выпуск нашай рассылкі — дайджэст навінаў пра скразныя каштоўнасці #7. Чытайма!
39%
Такая колькасць беларускай моладзі лічыць, што для таго, каб беларускае грамадства было добрым важна, каб у ім былі абаронены правы меншасцяў. Такія дадзеныя атрымаў Chatham House у траўні-чэрвені 2023, калі вывучаў сацыяльна-палітычныя каштоўнасці беларускай моладзі моладзі 18-35 гадоў.
«Спецыяльныя магчымасці» у дадатку «Яндекс Go»
У «Яндэкс Go» з’явіўся экран магчымасцяў для пасажыр_ак з інваліднасцю. Ва ўсіх 35+ гарадах Беларусі, дзе працуе сэрвіс, сталі даступныя опцыі для карыстальн_іц з інваліднасцю: дапамажыце знайсці машыну; камунікую толькі тэкстам; не кажу, але чую; буду з інвалідным крэслам.
Даведацца большЖыццё з ВІЧ: бар’еры, змены і дапамога ў Беларусі і па-за яе межамі
Мы паспрабавалі разабрацца, як крызісы апошніх гадоў паўплывалі на жыццё ВІЧ-станоўчых людзей у Беларусі, і сабралі карысныя ініцыятывы і сэрвісы як унутры краіны, так і ў Польшчы, Літве і Грузіі.
Даведацца большНавошта ўлады Беларусі прыраўноўваюць чайлдфры і ЛГБТК+ да злачынстваў
Генеральная пракуратура выступіла з ініцыятывай прыняць комплекс мераў, нібыта накіраваных на «абарону дзяцей ад сексуальнага гвалту і эксплуатацыі». Разабраліся ў новым артыкуле навошта дзяржава гэта робіць і што (магчыма) будзе далей.
Даведацца большЧаму і як нам трэба клапаціцца пра прыватнасць персанальных дадзеных
Калі пры словах «прыватнасць» ці «персанальныя дадзеныя» вы адразу думаеце «Я ведаю, што гэта праблема, так, але мне няма чаго хаваць, дык навошта мне пра гэта клапаціцца», то гэты артыкул пераканае вас у гэтым! Бо прыватнасць не пра тое, каб нешта ад кагосьці хаваць. Гэта пра тое, хто мае кантроль і каму мы давяраем.
Даведацца большЗабарона на гендарны пераход
У ліпені ў Расіі быў прыняты закон, які забараняе праводзіць хірургічныя аперацыі, «накіраваныя на змену полу чалавека», і мяняць гендарны маркер у дакументах. Трансгендарным асобам забаранілі ўсынаўляць дзяцей і ўстанаўліваць апеку над імі.
Даведацца большЯк размаўляць гендарна-чуллівай мовай
У вялікім артыкуле разбіраемся, якія спосабы стварэння гендарна-чуллівай мовы існуюць у беларускай мове. Мы верым у тое, што мова адлюстроўвае нашу рэчаіснасць. Яна — наш інструмент для развіцця і пазітыўных змен. Калі мы імкнёмся стварыць уключальную прастору, мы можам выражаць гэта з дапамогай мовы.
Даведацца большГендарныя квоты ў медыцынскіх ВНУ
Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўвяло гендарныя квоты ў медыцынскіх ВНУ. Прахадныя балы для хлопцаў зрабілі на 2-2,5 балы ніжэйшымі, чым для дзяўчын на спецыяльнасці «хірургія» і «анестэзіялогія». Прычына такога рашэння ў тым, што гэта «мужчынскія прафесіі».
Чытаць у InstagramЯк падарожнічаць з дзецьмі
Лета яшчэ не скончылася ды і падарожнічаць ніколі не позна. Часопіс «Сойка» разабраўся як адпачыць і атрымаць новыя ўражанні разам з дзецьмі. Адказы падрыхтавалі з дапамогай беларускіх мам.
Даведацца большНовая зялёная Беларусь: што мы можам зрабіць для экалогіі прама зараз
Мы пагаварылі з Ірынай Сухій, заснавальніцай і членкай рады Экадома — і атрымалі натхняльны маналог аб тым, як клопат аб экалогіі сёння набліжае перамены і дапамагае нам пераходзіць не толькі на зялёныя, але і дэмакратычныя рэйкі.
Даведацца большШто такое грынвошынг і як не трапіць у яго пастку?
Тавары, кампаніі і паслугі часта называюцца экалагічнымі, але ў сапраўднасці такімі не з’яўляюцца. Разбіраемся, што такое грынвошынг, чым ён дрэнны і як не даць сябе падмануць.
Даведацца больш