Обложка_дайжест_черн
5
(1)

Галоўнае, з чаго мы хочам пачаць гэты дайджэст — за травень у нас выйшла ажно тры новыя іншыя гісторыі Іншых людзей у нашым падкасце «Іншыя гісторыі»! Цяпер можна пачуць гісторыі: Поллі, якія прынялі сваю ідэнтычнасць праз падзеі 2020 года, Евы, якая 9 разоў спрабавала скончыць жыццё самагубствам, Аляксандры Ханевіч, якая пасля сарака год працы на заводзе стала папулярнай блогеркай у вымушанай эміграцыі.

<1%

людзей шкадуюць пра свой сацыяльны і/ці медыцынскі транс-пераход, згодна з дадзенымі Амерыканскага часопісу хірургіі.

дайджест_инклюзия

Як і навошта станавіцца больш даступнымі. Практыкі для бізнесу і НДА

У гэтым артыкуле мы гаворым, чаму бізнесу і кампаніям выгадна рабіць інклюзіўнае, і дзелімся практыкамі, якія дапамогуць пачаць укараняць інклюзіўнасць ужо цяпер.

Даведацца больш

Мова стэрэатыпаў. Як беларускія СМІ пішуць пра ўразлівыя групы

Даследаванне Media IQ паказала, што не афіляваныя з беларускай дзяржавай СМІ ў большай ступені схільныя прымяняць карэктную тэрміналогію пры асвятленні ўразлівых груп у адрозненне ад дзяржаўных медыя.

Даведацца больш

Амстэрдам адмовіўся ад цэнтральнага падлакотніка на лаўках

Гэта зроблена для таго, каб яны былі больш зручнымі для людзей з досведам бяздомнасці. «Горад належыць усім. Недапушчальна, каб мы яшчэ больш каралі людзей, змушаных жыць на вуліцы, ускладняючы ім пошук добрага месца для начлегу».

Даведацца больш
дайджест_права человека

Культура адмены — сучасная інквізіцыя або маральны камертон?

На фоне гісторыі Ганны Клімовіч і Зміцера Панкаўца мы вырашылі паразважаць пра межы культуры адмены, яе рэгуляванне і наступствы.

Даведацца больш

5 важных і невідавочных правоў дзіцяці — па словах саміх дзяцей

1 чэрвеня — Міжнародны дзень абароны дзяцей. Мы пагаварылі з дзецьмі і іх мамай аб не такіх відавочных правах, якія тым не менш таксама важныя і якія мы часам забываем.

Даведацца больш

Парламент Грузіі прыняў «закон аб замежных агентах»

Законапраект «Аб празрыстасці замежнага ўплыву» быў унесены ў Парламент кіруючай партыяй «Грузінская мара» ў красавіку 2024. Пасля гэтага ў Тбілісі пачаліся маштабныя штодзённыя акцыі пратэсту з патрабаваннем адмовіцца ад закона.

Даведацца больш
дайджест_гендерная равность

У каго ўлады хочуць адабраць права на (не)стварэнне сям’і?

15 траўня ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень сям’і. У нашым артыкуле разбіраемся з тым, у каго забіраюць права ствараць ці не ствараць сям’ю, пра стэрэатыпы ў грамадстве і тое, што мы можам з гэтым зрабіць.

Даведацца больш

11 гадоў пазбаўлення волі за пасты аб правах жанчын

У Саудаўскай Аравіі суд прызначыў такі тэрмін 29-гадовай феміністцы Манаэль аль-Атайбі. У сваіх пастах яна заклікала да справядлівага стаўлення да жанчын.

Даведацца больш

Данія спрасціла заканадаўства пра аборты

Цяпер аборт можна рабіць з 15 гадоў без згоды бацькоў альбо дазволу ад уладаў. Тэрмін перапынення цяжарнасці быў павялічаны з 12 да 18 тыдняў.

Даведацца больш
дайджест_экодружествнность

5 спосабаў спажываць больш этычна ва ўмовах капіталізму

У ідэальным сусвеце вытворчасці павінны клапаціцца пра прыроду і дабрабыт працаўн_іц. Але пакуль мы не жывём у ідэальным сусвеце, мы ўсё роўна можам рабіць нашы кожнадзённыя пакупкі больш этычнымі — расказваем як!

Даведацца больш

У Італіі забаранілі ёгу са шчанюкамі

Эксперт_кі лічаць, што гэтыя заняткі выклікаюць у шчанюкоў стрэс і фізічны дыскамфорт. Цяпер праводзіць такую ​​ёгу можна будзе толькі з дарослымі сабакамі.

Даведацца больш

Навошта да пластыкавых бутэлек цяпер мацуюць накрыўкі?

Бо яны з’яўляюцца адным з самых распаўсюджаных аднаразовых пластыкавых забруджвальнікаў. Згодна з дырэктывай ЕЗ да ліпеня 2024 усе краіны ЕЗ павінны адмовіцца ад выкарыстання бутэлек з асобнымі накрыўкамі аб’ёмам да трох літраў.

Даведацца больш

Анонсы і магчымасці падтрымкі

Цікавыя ініцыятывы

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 1

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться:
ВаланцёрстваПадпісацца на рассылкуПадтрымаць
Subscribe
Notify of
0 Comments
Oldest
Newest Most Voted
Inline Feedbacks
View all comments
0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x