2023 быў няпростым. Мы працавалі ва ўмовах, калі ў свеце нарастала хваля папулізму, гамафобіі і антысемітызму, а ў краіне працягвалі затрымліваць людзей, прызнаваць іх «экстрэміст_камі» і «тэрарыст_камі» і выносіць несправядлівыя прысуды.
Мы лічым, што ў такія часы асабліва важна працягваць працу. Так, нашая каманда вырасла да 10 чалавек і мы вельмі шмат зрабілі ў партнёрстве з крутымі арганізацыямі, ініцыятывамі, актывіст_камі і эксперт_камі: допісы, артыкулы, мерапрыемствы і нават цэлыя праекты.
Таму ў першую чаргу хочам яшчэ раз сказаць вялікі дзякуй усім нашым партнёр_кам! Мы вельмі радыя сумеснай працы з вамі і чакаем яе працягу.
У гэтым артыкуле дзелімся некаторымі нашымі ключавымі вынікамі за 2023 год. Многае з таго, што мы зрабілі ў 2023 будзе карысна вам і цяпер. Таму чытайце, вывучайце і забірайце ў сваю працу і жыццё.
Каб цалкам азнаёміцца з пералікам нашых вынікаў працы за 2023 год — чытайце нашую справаздачу.
Годовой отчёт 2023 2023 ReportПадрыхтавалі рэкамендацыі пра тое, як правесці інклюзіўнае мерапрыемства
Сабралі разам увесь досвед у інклюзіўным падыходзе, які ёсць у нас і нашых каля_жанак, і прадставілі яго ў выглядзе кнігі з рэкамендацыямі. Асноўны фокус зрабілі на патрэбах наступных груп:
- людзі з абмежаванай мабільнасцю,
- невідушчыя і людзі са слабым зрокам,
- людзі са слабым слыхам
- людзі з псіхічнымі і ментальнымі асаблівасцямі,
- бацькі з маленькімі дзецьмі,
- супольнасць ЛГБТК+,
- людзі, якія вядуць экапрыязны лад жыцця.
Рэкамендацыі падрыхтаваны на беларускай і рускай мовах. Спадзяемся, што яны будуць карысныя і дапамогуць зрабіць вашую дзейнасць больш інклюзіўнай.
Прачытаць або спампаваць рэкамендацыі Атрымаць надрукаваны асобнікВысветлілі як справы ў галіне інклюзіі
Правялі апытанне сярод 47 беларускіх арганізацый і ініцыятываў, для якіх інклюзія з’яўляецца кірункам працы ці каштоўнасцю. Даведаліся, як галіна змянілася з 2020 года, з якімі перашкодамі ініцыятывы сутыкаюцца цяпер, якія ёсць патрэбы і ці адрозніваюцца яны для актывіст_ак унутры і за межамі Беларусі.
Вынікі даследавання будуць карысныя ўсім, для каго інклюзія з’яўляецца кірункам працы ці каштоўнасцю. Спадзяемся, што гэтыя дадзеныя складуць больш выразную і празрыстую карціну нашых агульных цяжкасцяў і дапамогуць больш упэўнена рухацца далей.
Азнаёміцца з вынікамі апытання Прачытаць артыкул па выніках апытанняВыпусцілі 53 матэрыялы на сайце
Нашыя артыкулы на беларускай і рускай мовах прасоўваюць скразныя каштоўнасці, расказваюць пра вопыт розных сацыяльных груп і тое, як кожн_ая з нас можа зрабіць свет вакол больш інклюзіўным: ці то выкарыстанне інклюзіўнай лексікі, ці змяненне свайго стаўлення да іншага на больш эмпатычнае.
Чытайце нашыя артыкулы і дзяліцеся імі з сяброўкамі, сябрамі і знаёмымі. Пачаць можна з самых папулярных матэрыялаў за 2023 год:
- Інклюзія ў Новай Беларусі: што для яе можна зрабіць ужо цяпер?
- Памылкі, якіх трэба пазбягаць, каб івэнт быў сапраўды інклюзіўным
- Камунікацыя і яшчэ раз камунікацыя, альбо Чаму пандус яшчэ не азначае інклюзію
- Пяць прычын, паводле якіх у Беларусі не патрэбна (больш) АЭС
- Што такое грынвошынг і як не трапіць у яго пастку?
Тэкст нашай журналісткі Сашы Камко «Як арганізаваць мерапрыемства, на якое прыйдуць людзі са слабым зрокам і невідушчыя людзі» заняў 1-е месца ў намінацыі «Матэрыял аб роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых груп» прэміі «J4T AWARDS» 2023 ад ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць».
Ацанілі псіхалагічны стан актывіст_ак, якія выехалі
Пры падтрымцы гендарнай даследчыцы Лены Агарэлышавай правялі даследаванне, якое паказала некаторыя тэндэнцыі ў галіне псіхалагічнага стану актывіст_ак. Напрыклад:
- больш за 25% выдаткоўваюць на працу / валанцёрства ў НКА больш за 40 гадзін у тыдзень;
- 46% ацэньваюць свой узровень стрэсу як вельмі высокі;
- 71% увесь час адчуваюць трывожнасць;
- 81 % адзначылі, што паляпшэнню псіхалагічнага стану будзе садзейнічаць стабільны заробак.
У даследаванні прыведзеныя фактары, якія ўплываюць на стан актывіст_ак, дадзеныя пра стомленасць і стрэс, патрэбы і запыты рэспандэнт_ак, а таксама 16 рэкамендацый для арганізацый / ініцыятыў па паляпшэнні сітуацыі ў сваіх камандах.
Чытаць даследаванне Чытаць артыкул з кароткім падсумаваннем вынікаў даследаванняШто яшчэ зрабілі
- Правялі Тыдзень нулявой дыскрымінацыі, галоўная мэта якога — павышэнне ведаў пра дыскрымінацыю і метады барацьбы з ёй, павелічэнне бачнасці наступстваў дыскрымінацыі і парушэнняў правоў.
- Асвятлялі міжнародныя даты з мэтай зрабіць групу і праблемы, з якімі яна сутыкаецца, больш бачнымі.
- Правялі ў гарах Аджарыі трэнінг-рэтрыт «Зазямленне» для 15 актывіст_ак, вымушаных выехаць з Беларусі. Трэнінг быў накіраваны на даследаванне свайго псіхалагічнага стану і навучанне прыёмам самадапамогі і самападтрымкі.
- Запусцілі адукацыйную анлайн-праграму «Курс на каштоўнасці» для беларускіх актывіст_ак, якія хацелі ўключыць скразныя каштоўнасці ў сваю працу.
- Працягвалі весці Базу інклюзіўных практык. Усяго ў базе ўжо 72 практыкі, якія падзелены на 23 катэгорыі. Там вы зможаце знайсці новыя кантакты і натхніцца крутымі прыкладамі інклюзіўнай працы.
- Выпускалі дайджэст «Што новага», асвятляючы кожны месяц важныя навіны ў галіне правоў чалавека, інклюзіўнасці, гендарнай роўнасці і экалагічнасці.
Дайджэст можна прачытаць на нашым сайце і ў сацыяльных сетках. Але калі вы хочаце атрымаць яго як мага хутчэй, то аформіце падпіску (гэта бясплатна), і дайджэст будзе прыходзіць вам на пошту раней за іншых на пачатку месяца.
Планы
У студзені 2024 года мы запусцілі наш падкаст «Іншыя гісторыі» і плануем яго развіваць далей. Падпісвайцеся на падкаст на зручнай для вас платформе, каб не прапусціць гісторыі людзей з розным вопытам, якія зараз у эміграцыі.
Таксама на працягу года ў нас запланаваны выхад розных матэрыялаў на тэму скразных каштоўнасцяў. Сачыце за навінамі на сайце і падпісвайцеся на нас у Instagram, Telegram і Facebook, каб не прапусціць карысныя матэрыялы.
А яшчэ мы нарэшце запусцілі Tik-Tok! Падпісвайцеся, стаўце лайкі і дзяліцеся з сябрамі!
Як нас падтрымаць
4 сакавіка нам споўнілася 2 гады! Калі вам блізкія нашыя каштоўнасці і вы хацелі б, каб мы працягвалі працаваць, вы можаце падтрымаць нас любым камфортным для вас спосабам.
Выдатны спосаб сказаць нам дзякуй — падтрымаць нас разава або штомесячнай падпіскай на любую суму. А калі вы рэзідэнт_ка Літвы, то штогод вы можаце пераводзіць нам да 1,2% ад сваіх падаткаў.
Раскажыце пра нашую працу сваім знаёмым. У складаныя часы «сарафаннае радыё» з’яўляецца выдатным спосабам распаўсюджвання інфармацыі!
Вашыя дзеянні ўплываюць на алгарытмы сацсетак. Праз вашую актыўнасць нашыя допісы ўбачыць большая колькасць людзей. Падпісвайцеся на нас у сацсетках Instagram, Tik-Tok, Telegram і Facebook і адзначайце праз @theothersby.
На сайце theothersby.org вы можаце знайсці шмат карыснай інфармацыі па тэмах роўнасці і інклюзіі. Не забывайцеся дзяліцца ёй з іншымі!
Наведвайце нашыя мерапрыемствы самі і прыводзьце знаёмых. Мы праводзім іх для таго, каб свет рабіўся лепшым. Такім чынам, калі вы прыходзіце да нас на мерапрыемствы, то дапамагаеце нам змяняць гэты свет!
Так вы дакладна будзеце з намі на адной хвалі, а мы будзем ведаць, што нашая дзейнасць цікавая для вас. Лісты прыходзяць 1-2 разы на месяц.
Аформіць падпіскуДзякуем вам, што гэты год былі побач з намі — наведвалі мерапрыемствы, чыталі нашыя артыкулы і падтрымлівалі нас лайкамі ў сацсетках. Вашая падтрымка для нас вельмі важная. Клічам вас правесці разам і 2024 год, каб разам уплываць на стварэнне інклюзіўнага грамадства.